і напаіў статак Лабана, брата маці сваёй. Потым Якуб пацалаваў Ракель і расплакаўся ўголас;
ВЫХАД 4:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». Ён пайшоў насустрач яму на гару Божую і пацалаваў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Аарону: «Ідзі насустрач Майсею ў пустыню». I ён пайшоў, і пераняў яго на гары Божай, і пацалаваў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Гасподзь сказаў Аарону: ідзі напярэймы Майсею ў пустыню. І ён пайшоў, і сустрэўся зь ім на гары Божай, і пацалаваў яго. |
і напаіў статак Лабана, брата маці сваёй. Потым Якуб пацалаваў Ракель і расплакаўся ўголас;
Ён, калі ўстаў, паеў і папіў і, падсілкаваны тою ежай, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Гарэб.
І прыйшоў Етра, цесць Майсееў, і сыны яго, і жонка яго да Майсея ў пустыню, дзе стаяў ён лагерам каля гары Божай;
І выйшаў Майсей насустрач цесцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і прывіталіся яны словамі мірнымі, і ўвайшлі ў палатку.
А Майсей узышоў да Бога; і паклікаў яго Госпад з гары, і сказаў: «Вось што скажы дому Якуба і паведамі сынам Ізраэля:
А ўвесь народ назіраў за шумам, і за ззяннем, і за гукам трубы, і за гарою, што дымілася; і, спалоханыя і ахопленыя трымценнем, паўсталі яны паводдаль,
А Майсей пасвіў авечак для Етры, цесця свайго, святара мадыянскага; і, калі гнаў ён статак па-за пустыню, прыйшоў да гары Божай Гарэб.