ВЫХАД 38:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Срэбра ж ад тых, хто быў запісаны ў грамадзе, было сто талентаў і тысяча семсот семдзесят пяць сікляў паводле памераў сікля святога. Біблія (пераклад А.Бокуна) А срэбра ад палічаных у грамадзе [было] сто талентаў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, паводле сыкля сьвятыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а срэбра ад падлічаных асобаў супольства сто талантаў і тысяча сямсот семдзесят пяць сікляў, сікляў сьвяшчэнных; |
«Калі будзеш рабіць падлік сыноў Ізраэля па колькасці, кожны няхай складзе выкуп перамольнай ахвяры за жыццё сваё Госпаду; і хай не будзе кары на іх, калі будуць перапісвацца.
І ўзятыя грошы перамольнай ахвяры, што сабраны ад сыноў Ізраэля, дасі на ўжыванне ў палатцы сустрэчы, каб былі памяццю іх перад Госпадам і ўміласціўлялі за душы іх».
«Пералічыць усю грамаду сыноў Ізраэлевых па родах і па сем’ях іх, і па імёнах — усіх мужчынскага полу:
«Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».