І было сказана яму: «Ведай гэта наперад, што нашчадкі твае будуць прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і аддадуць іх у няволю, і прыгнятаць будуць чатырыста гадоў;
ВЫХАД 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ты ідзі, Я пашлю цябе да фараона, каб ты вывеў народ Мой, сыноў Ізраэля, з Егіпта». Біблія (пераклад А.Бокуна) I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось ідзі: Я пашлю цябе да фараона; і выведзі зь Егіпта народ Мой, сыноў Ізраілевых. |
І было сказана яму: «Ведай гэта наперад, што нашчадкі твае будуць прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і аддадуць іх у няволю, і прыгнятаць будуць чатырыста гадоў;
але народ, якому будуць яны служыць, Я асуджу, і пасля таго выйдуць яны з вялікай маёмасцю.
І сказаў Майсей Госпаду: «Ты загадваеш мне, каб я вывеў народ гэты, але не гаворыш мне, каго маеш паслаць са мною; хаця Ты сказаў: “Ведаю цябе па імю, і знайшоў ты ласку ў Мяне”.
Такім чынам, калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе; ведай, што народ гэты — Твой народ».
Гэта Аарон і Майсей, каму Госпад загадаў вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта паводле іх дружынаў.
Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.
Я вывеў цябе з зямлі Егіпецкай і з дому няволі вызваліў цябе, і паслаў перад табою Майсея, і Аарона, і Мірыям!
Пазіраючы, убачыў Я прыгнёт народа Майго ў Егіпце, ды пачуў стогны яго, дык сышоў, каб вызваліць яго; і цяпер ідзі, Я пасылаю цябе ў Егіпет”.
Ён вывеў іх, чынячы цуды і знакі ў зямлі Егіпецкай і на Чырвоным моры ды ў пустыні на працягу сарака гадоў.
І сказаў Бог, што будуць нашчадкі яго перасяленцамі ў чужой зямлі, і аддадуць іх у нявольніцтва, і будуць яны прыгнечаныя на працягу чатырохсот гадоў.
“І народ, у якога будуць яны нявольнікамі, Я Сам асуджу, – сказаў Бог, – і пасля таго выйдуць яны і будуць служыць Мне на гэтым месцы”.
І Госпад глянуў на яго і сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю сваёй і вызвалі Ізраэль ад рук мадыянцаў: ведай, што Я пасылаю цябе».
І сказаў Самуэль народу: «Сведка — Госпад, Які паставіў Майсея і Аарона і вывеў бацькоў нашых з зямлі Егіпецкай.
як перабраўся Якуб у Егіпет, і прыціскалі іх егіпцяне, і прызывалі бацькі вашыя Госпада, і Госпад паслаў Майсея і Аарона, і вывеў бацькоў вашых з Егіпта і пасяліў іх у гэтым месцы;