ВЫХАД 29:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі засталося нешта з мяса [ахвяры] пасвячэння або з хлеба да раніцы, спалі рэшткі ў агні; нельга гэтага есці, бо яно святое. Біблія (пераклад А.Бокуна) I калі застанецца мяса пасьвячэньня і хлеб да раніцы, спаліш астачу на агні, нельга есьці яго, бо гэта сьвятое. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі застанецца ад мяса ўручэньня і ад хлеба да раніцы, дык спалі рэшту на агні: ня трэба есьці яго, бо гэта сьвятыня. |
Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю, і хай не застаецца да раніцы тлушч ад свята Майго.
І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,
Вазьмі таксама грудзіну барана, якім быў пасвячоны Аарон, і паднімі яе да твару Госпада; і адыдзе ён на твой бок.
і адыдзе гэта на бок Аарона і сыноў яго па законе вечным ад сыноў Ізраэля, бо гэта — ахвяраванне, і хай будзе ахвяраванне з боку сыноў Ізраэля ад іх мірных ахвяр, ахвяраванне іх Госпаду.
Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю; і хай нічога не застаецца да раніцы наступнага дня з ахвяры пасхальнай.
Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і знайшоў яго спаленага. Дык разгневаўся ён на сыноў Аарона, Элеязэра і Ітамара, ды сказаў ім: