ВЫХАД 29:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і хлябы-праснакі, і ляпёшкі без рошчыны, што папрысканы алеем, а таксама ляпёшкі-праснакі, намазаныя алеем; зрабі ўсё з найчысцейшай мукі пшанічнай. Біблія (пераклад А.Бокуна) і хлябы прэсныя, і печыва прэснае, рашчыненае на алеі, і аладкі прэсныя, памазаныя алеем; з найлепшае мукі зробіш іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх; |
і адзін праснак, і адну аладку, скропленую алеем, адзін сухарык з каша праснакоў, што пастаўлены перад Госпадам.
Але кожная ахвяра з ежы, з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як аднаму, так і другому.
калі ахвяра будзе выказам падзякі, то хай складаюць хлябы без закваскі, скропленыя алеем, і прэсныя аладкі, змочаныя алеем, ды прыгатаваную пшанічную муку ў выглядзе аладак, скропленых сумессю алею.
«Вазьмі Аарона і сыноў яго, адзенне іх і алей намашчэння, бычка на ахвяру за грэх, двух бараноў і кош прэсных хлябоў.
і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку, скропленую алеем, і адзін сухарык, і паклаў на тлушч і на правую лапатку,
таксама кошык хлябоў прэсных, запраўленых алеем, з мукі пшанічнай, і праснакі без рошчыны, запраўленыя алеем, і ахвяру з ежы, і ахвяру да ўзлівання — кожную асобна.
і хай возьме святар звараную лапатку барана, і адзін хлеб без рошчыны з каша, і адну прэсную аладку, і хай аддасць іх у рукі назіра, пасля таго як будзе паголена галава яго;
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо, вось, Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!