ВЫХАД 29:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) прывядзі і бычка да палаткі сустрэчы, і хай Аарон і сыны яго ўскладуць рукі на галаву яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) I прывядзеш бычка перад Намёт Спатканьня, і ўскладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву бычка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці; |
Вазьмі таксама аднаго барана, і хай Аарон і сыны яго ўскладуць рукі свае на галаву яго;
Вазьмі другога барана, і хай Аарон і яго сыны пакладуць рукі на галаву яго; калі яго
Усе мы, як авечкі, заблукалі, кожны з нас павярнуўся на дарогу сваю, а Госпад усклаў на Яго ўсю нашу несправядлівасць.
І калі скончыш яго ачышчэнне, ахвяруеш маладое цяля са статка, без заганы, а таксама барана са статка, без заганы;
І ўскладзе Аарон абедзве рукі на галаву яго, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраэля, усе іх злачынствы ды ўсе грахі іх, ускладзе іх на галаву яго і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню.
і паложыць руку сваю на галаву сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у палатку сустрэчы, а пасля святары, сыны Аарона, пальюць ахвярнік крывёю [яе] наўкола.
хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.
І прывёў [Майсей] бычка на ахвяру за грэх. І калі Аарон і сыны яго ўсклалі рукі свае на галаву яго,
Потым прывёў барана на ахвяру цэласпалення. Калі Аарон і сыны яго ўсклалі на галаву яго рукі свае,
Таксама левіты хай ускладуць рукі свае на галовы бычкоў, і ты аднаго з іх вазьмі за грэх, а другога — у ахвяру Госпаду на цэласпаленне, каб ачысціць іх.
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.