Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 8:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Таксама левіты хай ускладуць рукі свае на галовы бычкоў, і ты аднаго з іх вазьмі за грэх, а другога — у ахвяру Госпаду на цэласпаленне, каб ачысціць іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 А лявіты ўскладуць рукі свае на галовы цялят, і ты аднаго з іх складзеш у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня для ГОСПАДА, каб перапрасіць за лявітаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 а лявіты няхай пакладуць рукі свае на галаву цялят, і прынясі аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне Госпаду, дзеля ачышчэньня лявітаў;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 8:12
25 Крыжаваныя спасылкі  

прывядзі і бычка да палаткі сустрэчы, і хай Аарон і сыны яго ўскладуць рукі на галаву яго,


і пакладзе руку на галаву ахвяры, і будзе яна прынята як перамаленне за яго.


і дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, якіх зможа знайсці рука яго; адну птушку ў ахвяру за грэх, а другую — на цэласпаленне.


Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх і заб’е яго на перамаленне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе.


І ўскладзе Аарон абедзве рукі на галаву яго, і выкажа над ім усе правіны сыноў Ізраэля, усе іх злачынствы ды ўсе грахі іх, ускладзе іх на галаву яго і выганіць яго праз прызначанага чалавека ў пустыню.


Потым Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх і ачысціць сябе і дом свой.


Тады старэйшыны супольнасці народа ўскладуць рукі на галаву яго перад Госпадам, і той бычок будзе забіты перад Госпадам.


І зробіць з гэтым бычком тое, што робіць ён з бычком ахвяры за грэх, так павінен зрабіць з ім. Так ачысціць іх святар, і будзе спагадны Госпад да іх.


А ўвесь тлушч аддзеліць, як аддзяляецца тлушч авечкі, што забіваецца як ахвяра прымірэння, ды спаліць на ахвярніку на агнявых ахвярах Госпаду. Так ачысціць яго святар ад граху яго, і будзе яму даравана.


хай прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы перад Госпадам і пакладзе руку на галаву яго ды заб’е яго перад Госпадам.


Калі хто не зможа ахвяраваць авечку, хай складзе ў ахвяру за праступак дзвюх туркавак, або двух маладых галубоў Госпаду: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленне.


І прывёў [Майсей] бычка на ахвяру за грэх. І калі Аарон і сыны яго ўсклалі рукі свае на галаву яго,


забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.


Потым прывёў барана на ахвяру цэласпалення. Калі Аарон і сыны яго ўсклалі на галаву яго рукі свае,


І што адбылося сёння, так загадаў Госпад, каб рабілася дзеля іх ачышчэння.


Сказаў ён таксама Аарону: «Прыйдзі да ахвярніка і складзі ахвяру за грэх свой, і прынясі ахвяру цэласпалення, і ачысці сябе і народ. І ўчыні ахвяру ад народа і ачысці яго, як загадаў Госпад».


а ён хай прынясе сваю ахвяру Госпаду — адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпалення, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, ды аднаго барана без заганы ў ахвяру прымірэння,


Святар хай занясе гэта перад Госпадам і ўскладзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпалення;


І пастаў левітаў перад Ааронам і яго сынамі, і ўздымі іх перад Госпадам,


Хай возьмуць бычка са статка і ахвяру да яго з мукі, запраўленай алеем; а другога бычка са статка ты возьмеш у ахвяру за грэх


І амаль усё паводле закону крывёй ачышчаецца, і без праліцця крыві няма даравання.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы