Дык сястра Аарона Мірыям-прарочыца, узяла тымпан у руку сваю; і ўсе жанчыны ішлі за ёю з тымпанамі і карагодамі;
ВЫХАД 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у той час, як сястра яго стаяла недалёка і наглядала за зыходам справы. Біблія (пераклад А.Бокуна) I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца з ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а сястра яго пачала здалёк назіраць, што зь ім будзе. |
Дык сястра Аарона Мірыям-прарочыца, узяла тымпан у руку сваю; і ўсе жанчыны ішлі за ёю з тымпанамі і карагодамі;
Я вывеў цябе з зямлі Егіпецкай і з дому няволі вызваліў цябе, і паслаў перад табою Майсея, і Аарона, і Мірыям!
У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.
які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.