Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І стаў паміж войскам егіпцян і лагерам Ізраэля; і быў хмарай цёмнай, і тою, што асвятляе ноч, так што яны не змаглі падысці адзін да аднаго за ўвесь час ночы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і ўвайшоў паміж табарам Эгіпецкім і табарам Ізраільскім, і быў хмарай і цемраю [для адных], і асьвятляў ноч [для другіх]; і не наблізіліся адны да адных праз усю ноч.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўвайшоў усярэдзіну паміж табарам Егіпецкім і табарам Ізраілевым, і быў воблакам і змрокам адным і асьвятляў ноч другім, і ня зьблізіліся яны адны з аднымі праз усю ноч.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 14:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзняўся на херубіна, і паляцеў, нёсся на крылах вятроў.


І вывеў іх у спадзяванні, і яны не баяліся, а непрыяцеляў іх пакрыла мора.


І, уздымаючыся, Анёл Божы, які ішоў перад лагерам Ізраэля, пайшоў за імі; і разам з ім слуп воблачны, пакідаючы іх наперадзе, стаў за імі.


І, калі працягнуў Майсей руку над морам, Госпад адагнаў яго, бо дзьмуў гвалтоўны і сухі вецер усю ноч і ператварыў яго ў сухую зямлю; вада раздзялілася,


Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля.


Ён будзе на святасць, каменем спатыкнення і скалой згаршэння абодвум дамам Ізраэля, пасткай і сілом для жыхароў Ерузаліма.


А прызвалі яны Госпада, Які паставіў цемру паміж вамі і егіпцянамі, і напусціў на іх мора, і яно пахавала іх. Бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Егіпце; і жылі вы доўгі час у пустыні.