але Госпада, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукой магутнаю, Яго бойцеся, Яго ўслаўляйце і Яму ахвяры складайце.
ВЫХАД 14:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Чаму прызываеш Мяне? Скажы сынам Ізраэля, хай ідуць. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Чаго ты клічаш да Мяне? Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай вырушаць [у дарогу]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі; |
але Госпада, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукой магутнаю, Яго бойцеся, Яго ўслаўляйце і Яму ахвяры складайце.
Бо сталася гэта, калі сыны Ізраэля грашылі перад Госпадам, Богам сваім, Які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, з рукі фараона, цара Егіпта: яны пакланяліся багам чужым.
І прызваў прарок Ісая Госпада, і Ён перасунуў цень на ступенях, па якіх ужо спускаўся Ахаз, назад на дзесяць ступеней.
А ты падымі кій твой, і выцягні руку тваю над морам, і раздзялі яго, каб прайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сухім.
І паклікаў Майсей Госпада, кажучы: «Што мне рабіць з гэтым народам? Мала не хапае, і ўкамянуюць мяне!»