Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 14:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Чаго ты клічаш да Мяне? Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай вырушаць [у дарогу].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І сказаў Госпад Майсею: «Чаму прызываеш Мяне? Скажы сынам Ізраэля, хай ідуць.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 14:15
9 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Устань! Чаму ляжыш ніцма на зямлі?


І Ты ўбачыў нядолю бацькоў нашых у Эгіпце, і крык іхні пачуў каля Мора Чырвонага.


I клікаў Майсей да ГОСПАДА, кажучы: «Што мне рабіць з народам гэтым? Яшчэ крыху, і яны ўкамянуюць мяне».


ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».


А ты ўзьнімі кій твой і выцягні руку тваю на мора, і расьсячы яго, і ўвойдуць сыны Ізраіля ў сярэдзіну мора па сухому.


І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі супраць ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і баяліся багоў чужых,


Толькі ГОСПАДА, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай сілай вялікаю і рамяном узьнятым, Яго бойцеся, Яму пакланяйцеся і Яму ахвяры складайце.


І клікаў прарок Ісая да ГОСПАДА, і Ён перасунуў цень на прыступках [гадзіньніка] Ахаза на дзесяць прыступак назад.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы