І, калі выцягнуў анёл руку сваю на Ерузалім, каб яго знішчыць, Госпад злітаваўся дзеля смутку і сказаў анёлу, што нішчыў людзей: «Хопіць, цяпер спыні руку сваю!» А быў анёл Госпадаў каля тока Арнана Евусея.
ВЫХАД 12:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо Госпад будзе праходзіць, удараючы егіпцян; і, калі ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, то абміне Ён такія дзверы і не дазволіць нішчыцелю ўвайсці ў вашы дамы і нашкодзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) I пойдзе ГОСПАД, каб губіць Эгіпет, і ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, і пройдзе ГОСПАД каля дзьвярэй, і ня дасьць нішчыцелю ўвайсьці ў дамы вашыя, каб губіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пойдзе Гасподзь караць Егіпет, і ўбачыць кроў на папярэчыне і на абодвух вушаках, і пройдзе Гасподзь міма дзьвярэй, і не дапусьціць згубцу ўвайсьці ў дамы вашыя дзеля кары. |
І, калі выцягнуў анёл руку сваю на Ерузалім, каб яго знішчыць, Госпад злітаваўся дзеля смутку і сказаў анёлу, што нішчыў людзей: «Хопіць, цяпер спыні руку сваю!» А быў анёл Госпадаў каля тока Арнана Евусея.
О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!
І возьмуць крыві яго, і пакладуць яе на абодва вушакі і на вершнікі ў дамах, у якіх будуць яго спажываць;
Ідзі, народзе мой, увайдзі ў святліцы свае, зачыні дзверы свае за сабой! Схавайся на малую хвілінку, пакуль не праміне гнеў [Яго].
І выйшаў анёл Госпадаў, і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч; і абудзіліся раніцай, і вось, усе яны — мёртвыя трупы.
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
старога, юнака, і дзяўчыну, і немаўля, і жанчын забівайце ўшчэнт; не дакранайцеся, аднак, да ніводнага чалавека, на якім убачыце “таў”. І пачынайце ад Маёй святыні». І пачалі яны ад тых старцаў, якія стаялі перад домам.
Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.
і да Пасярэдніка Новага Запавету, Ісуса, да крыві акраплення, што лепш за кроў Абэля прамаўляе.
кажучы: «Не шкодзьце зямлі і мору, ані дрэвам, пакуль не папячатаем паслугачоў Божых на чолах іх».
І сказана ёй не шкодзіць траве зямлі, ані якой зеляніне, ані якім дрэвам, толькі адным людзям, якія не маюць пячаткі Божай на чолах.