ВЫСЛОЎІ 8:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гуляючы па крузе зямлі, і радасці мае — быць з сынамі чалавечымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) радуючыся на заселенай зямлі Яго, і пацеха мая — з сынамі чалавечымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) радуючыся на зямным коле Яго, і радасьць мая была з сынамі чалавечымі. |
А перад днём свята Пасхі Ісус, ведаючы, што надышла гадзіна Яго, каб адысці з гэтага свету да Айца, бо, узлюбіўшы Сваіх, што былі ў свеце, да канца іх узлюбіў.
Кажа ім Ісус: «Мая ежа – каб выконваць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і каб скончыць справу Яго.
Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які, будучы багатым, дзеля вас стаўся бедным, каб Сваёю беднасцю вас узбагаціць.