ВЫСЛОЎІ 25:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паўночны вецер спараджае дажджы, а язык, што паклёпнічае, — сумны твар. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка [прыносіць] гнеў на тварах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўночны вецер нясе дождж, а патаемная гаворка - незадаволеныя твары. |
Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.
хто не падманвае языком сваім, не робіць благога блізкаму свайму і ганьбы не ўзводзіць на блізкага свайго;
Рабавалі і не спыняліся, спакушалі мяне, здзекаваліся з мяне з пагардаю, скрыгаталі зубамі сваімі супраць мяне.
плеткары, паклёпнікі, ненавіснікі Бога, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,