Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 48:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і, калі той увайшоў да яго, сказаў: «Усемагутны Бог аб’явіўся мне ў Лузе, які ёсць у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сказаў Якуб Язэпу: «Бог Усемагутны зьявіўся мне ў Люзе, у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І сказаў Якаў Язэпу: Бог Усемагутны явіўся мне ў Лузе, у зямлі Ханаанскай, і дабраславіў мяне,

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 48:3
12 Крыжаваныя спасылкі  

А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.


Я дам табе разрастацца вельмі хутка, і выведу ад цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе цары.


А Бог Усемагутны хай цябе дабраславіць і зробіць цябе плодным, і дасць табе шматлікіх нашчадкаў, каб стаўся ты мноствам народаў.


І сказалі старому: «Вось жа, сын твой Язэп прыйшоў да цябе». Ён, сабраўшы сілы, сеў на ложку


Бог бацькі твайго будзе Успаможцам тваім, і Усемагутны будзе дабраслаўляць цябе дабраславеннямі нябеснымі з гары, дабраславеннем бездані, што ляжыць унізе, дабраславеннем грудзей і ўлоння.


Які з’явіўся Абрагаму, Ізааку і Якубу як Бог Усемагутны; і імя Сваё, Ягвэ, не аб’явіў ім.


Змагаючыся з анёлам, перамог яго, плакаў і маліў яго. Спаткаў яго ў Бэтэлі і там гаварыў з намі


і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.


Бо калі яны выведвалі горад, што раней называўся Луз,