Я чуў, што ў Егіпце прадаюць пшаніцу. Схадзіце і купіце для нас, што патрэбна, каб мы маглі пражыць і не памерлі з нястачы».
БЫЦЦЁ 43:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Юда бацьку свайму, Ізраэлю: «Пусці хлопца са мною, каб мы выправіліся і каб маглі жыць, каб не памерлі мы, і ты, і малыя нашыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: «Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Юда сказаў Ізраілю, бацьку свайму: пусьці хлопца са мною; і мы ўстанем і пойдзем, і жывыя будзем і не памром і мы і дзеці нашыя; |
Я чуў, што ў Егіпце прадаюць пшаніцу. Схадзіце і купіце для нас, што патрэбна, каб мы маглі пражыць і не памерлі з нястачы».
А той адказаў: «Не пойдзе сын мой з вамі. Брат яго памёр, ён толькі адзін застаўся: калі яму што нядобрае здарыцца ў дарозе, загоніце сівізну маю з болем у апраметную».
А мы адказалі гаспадару майму: “Ёсць у нас бацька стары і хлопец малады, які ў старасці яго нарадзіўся, якога родны брат памёр, і ён адзін застаўся ад маці сваёй, бацька таму пяшчотна любіць яго”.
Яму мы сказалі: “Пайсці мы не можам. Калі брат наш наймалодшы пойдзе разам з намі, то пойдзем і мы, інакш, без яго, не зможам мы ўбачыць аблічча таго чалавека”.
Загадай таксама: “Вазьміце вазы з зямлі Егіпецкай для перавозкі дзяцей вашых і жонак. І вазьміце бацьку вашага і спяшайцеся як найхутчэй прыбыць.
Не бойцеся: я буду карміць вас і дзяцей вашых». І суцешыў ён іх, ласкава і зычліва гаворачы з імі.
сям’я Язэпа з яго братамі, за выключэннем дзяцей і статкаў, якія засталіся ў зямлі Гашэн.
А адзін з паслугачоў яго адказаў: «Возьмем пяць коней, якія засталіся ў горадзе; хай яны будуць, як усё мноства Ізраэля, якое знясілена; такім чынам, мы адправім іх, і пабачым».
Калі захочам пайсці ў горад, з голаду памром; калі застанёмся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у лагер сірыйскі. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць; а калі захочуць забіць, то памром».
І там, каля ракі Агавы, абвясціў я пост, каб упакорыліся мы перад Богам нашым і папрасілі ў Яго шчаслівую дарогу нам, і дзецям нашым, і ўсёй уласнасці нашай.
Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
Дзяцей жа вашых, пра якіх вы гаварылі, што будуць яны здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб убачылі зямлю, якая вам не спадабалася.