Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 32:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Так вось папярэдзілі яго дары, а ён сам застаўся ў тую ноч у лагеры.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I перайшоў [ручай] дар перад ім, а ён начаваў у тую ноч у табары.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І пайшлі дарункі перад ім, а ён у тую ноч начаваў у табары.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 32:21
7 Крыжаваныя спасылкі  

і дадасцё: “І ён, паслугач твой Якуб, ідзе дарогаю за намі”». І сказаў ён: «Улагоджу яго дарамі, якія мне папярэднічаюць, а потым убачу аблічча яго; можа, будзе ласкавы да мяне».


А калі ўстаў раніцай, узяў дзвюх жонак сваіх і дзвюх іх нявольніц з адзінаццаццю дзецьмі і перайшоў бродам Ябок.


Прымі ж, прашу, дабраславенне, якое прыбыло да цябе, бо Бог міласцівы для мяне, маю ўсё». І так заахвочваў яго, што той прыняў


Тады бацька іх, Ізраэль, сказаў ім: «Калі так трэба, рабіце, што хочаце; вазьміце найлепшых пладоў зямлі ў посудах сваіх і занясіце як дары таму чалавеку крыху пахкай жывіцы, мёду, трагаканту і ладану, тэрэбінітавых фісташак і міндальных арэхаў.


Падарунак — найкаштоўнейшы самацвет у вачах гаспадара яго, куды б ні пайшоў ён — будзе мець поспех.


І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа.


І сказала яна паслугачам сваім: «Вы ідзіце наперадзе, а я буду ісці за вамі». А мужу свайму, Набалу, не сказала нічога.