Калі памацае мяне бацька і пазнае, баюся, каб не падумаў ён, што я захацеў ашукаць яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславенне».
БЫЦЦЁ 27:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ізаак Якубу: «Ідзі сюды, каб дакрануцца да цябе, сыне мой, і праверыць, ці ты — сын мой Эзаў, ці не?» Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Ісаак Якубу: «Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты — сын мой Эзаў, ці не». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ісаак Якаву: падыдзі, я абмацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не? |
Калі памацае мяне бацька і пазнае, баюся, каб не падумаў ён, што я захацеў ашукаць яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславенне».
І падышоў ён да бацькі, а той, намацаўшы яго, сказаў: «Голас быццам Якуба, але рукі, рукі Эзава».
Мне ж добра быць блізка да Бога, мець у Госпадзе Богу прытулак сабе. Абвяшчу пра ўсе справы Твае ў брамах Сіёна.
Ствараю Я супакой плодам вуснаў; супакой таму, хто далёка, і таму, хто блізка, — кажа Госпад, — і аздараўлю яго».
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.