А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.
БЫЦЦЁ 26:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ўжо прамінула шмат дзён, ён жыў там жа, аднойчы Абімэлех, цар філістынскі, гледзячы праз акно, убачыў, што той жартуе з Рэбэкай, жонкай сваёй, Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, калі доўгія былі там дні ягоныя, глянуў Абімэлех, валадар Філістынскі, праз вакно, і ўбачыў, а вось, Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але калі ўжо шмат часу ён там пражыў, Авімэлэх, цар Філістымскі, паглядзеў у акно, убачыў, што Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю. |
А калі людзі таго месца пыталіся ў яго пра жонку яго, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна звязана з ім сужонствам, асцерагаючыся, каб дзеля прыгажосці яе не забілі яго часам.
і, падышоўшы да яго, кажа: «Відавочна, што яна жонка твая! Чаму ты схлусіў, што яна — сястра твая?» Адказаў: «Бо баяўся, што памру дзеля яе».
Цешся жыццём з жонкаю, якую кахаеш, ва ўсе дні жыцця няўстойлівасці тваёй, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасці тваёй: бо гэта ёсць доля ў жыцці і працы тваёй, якою займаешся пад сонцам.
Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
Бо як юнак жэніцца з дзяўчынаю, так возьмуць цябе [у шлюб] сыны твае, і як сужэнец цешыцца з сужэнкі, так будзе цешыцца з цябе Бог твой.
Праз акно глядзіць маці Сісары і галосіць праз аконныя краты: “Чаму марудзіць калясніца яго вярнуцца? Чаму не спяшаюцца колы квадрыгі яго?”