Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 21:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таму месца тое названа Бээр-Сэба, бо тут абодва прысягнулі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дзеля таго і названа гэтае месца Бээр-Шэва, бо там яны абодва прысягалі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Таму і назваў ён гэтае месца: Вірсавія, бо тут абодва яны прысягнулі

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 21:31
14 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстаў назаўтра Абрагам рана, узяў хлеба і мех вады, і даў Агар, ускладаючы ёй на плечы, і адправіў яе разам з дзіцем. Яна ж пайшла і бадзялася па пустыні Бээр-Сэба.


Так у Бээр-Сэбе заключылі яны пагадненне.


І перасяліўся ён з таго месца ў Бээр-Сэбу,


І, устаўшы раніцай, прысягнулі ўзаемна. Адпусціў іх Ізаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.


Адсюль назвалі яе Сабэа, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Сэба аж па сённяшні дзень.


І выбраўся Ізраэль з усім, што меў, і прыбыў у Бээр-Сэбу, і, склаўшы там ахвяру Богу бацькі свайго Ізаака,


Але мне здаецца, што такая парада слушная: хай збярэцца да цябе ўвесь Ізраэль ад Дана да Бээр-Сэбы, шматлікі, як марскі пясок, і ты сам пойдзеш у бой;


і прыбылі яны ў крэпасць Тыр, і ва ўсе гарады гівеяў і хананеяў, і накіраваліся ў Нагэб юдэйскі ў Бээр-Сэбу.


Дык напалохаўся Ілля і, устаўшы, пайшоў, каб уратаваць жыццё сваё; і прыйшоў ён у Бээр-Сэбу юдэйскую, і пакінуў там свайго паслугача,


І Юдэя і Ізраэль жылі без усякага страху, кожны пад вінаградам сваім і пад дрэвам фігавым сваім ад Дана да Бээр-Сэбы ва ўсе дні Саламона.


і ў Асарсуалі, і ў Бээр-Сэбе, і ў яго вёсках,


ды не шукайце Бэтэль, і не ўваходзьце ў Галгал, і не наведвайце Бээр-Сэбы, бо Галгал пойдзе ў няволю, а Бэтэль будзе нічым”.


Асарсуал, Бээр-Сэба, Базіётыя,


І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.