І зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямлі. Калі хто з людзей можа палічыць пясок зямлі, тады і тваіх нашчадкаў зможа палічыць.
БЫЦЦЁ 17:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я дам табе разрастацца вельмі хутка, і выведу ад цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе цары. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я павялічу цябе вельмі, вельмі, і выведу з цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе валадары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вельмі, вельмі распладжу цябе, і выведу ад цябе народы, і цары пойдуць ад цябе; |
І зраблю нашчадкаў тваіх, як пясок зямлі. Калі хто з людзей можа палічыць пясок зямлі, тады і тваіх нашчадкаў зможа палічыць.
І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. Я буду дабраслаўляць яе, і пойдуць з яе народы; і з яе паўстануць цары народаў».
Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа, Я буду дабраслаўляць яго, і дам расці, і размножу яго вельмі; ад яго народзяцца дваццаць князёў, і Я зраблю з яго вялікі народ.
І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот, кажучы: «Цяпер расшырыў нас Госпад, і мы разрасцёмся на зямлі».
А Бог Усемагутны хай цябе дабраславіць і зробіць цябе плодным, і дасць табе шматлікіх нашчадкаў, каб стаўся ты мноствам народаў.
І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.
І абжыўся Ізраэль у Егіпце, гэта значыць, у зямлі Гашэн, і ўзяў яе на ўласнасць, і разрастаўся, і вельмі размножыўся.
і, калі той увайшоў да яго, сказаў: «Усемагутны Бог аб’явіўся мне ў Лузе, які ёсць у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,
і сказаў: “Я пашыру цябе і размножу, і зраблю цябе мноствам народаў. Дам табе і нашчадкам тваім па табе гэтую зямлю на вечную ўласнасць”.
і цары ў Ерузаліме былі наймагутнейшыя, і яны валадарылі над усёй краінай, што за ракою, і яны бралі падатак, і даніну, і таксама харчы.
Я прыхілюся да вас і зраблю, каб вы пладзіліся, і вы размножыцеся; і заключу Я запавет Мой з вамі.