БЫЦЦЁ 15:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) разам з кінэямі, і кенэзеямі, і кадманеямі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Кенэяў, Кенэзэяў, Кадманеяў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кенэяў, Кенэзэяў, Кедманэяў, |
І Ты знайшоў у ім сэрца, вернае Табе, і заключыў Ты з ім запавет, каб даць нашчадкам яго зямлю хананея, хетэя, амарэя і феразея, евусея і гергесея; і Ты споўніў словы Свае, бо Ты — справядлівы.
і сказаў: “Я ўвяду вас ад смутку Егіпта ў зямлю хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам”.
І, ведаючы пакуту яго, Я спусціўся, каб вызваліць яго з рук егіпцян і вывесці з гэтай зямлі ў зямлю добрую і прасторную, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, да мясцін хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, гівеяў і евусеяў.
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыбылі ў Ерыхон; і ваявалі супраць вас жыхары таго горада, амарэі, і феразеі, і хананеі, і хетэі, і гергесеі, і гівеі, і евусеі; і Я выдаў іх у рукі вашы.
і паведаміў Саўл кінэям: «Адыдзіце, аддзяліцеся і выйдзіце ад Амалека, каб часам разам з ім я не загубіў і вас: бо вы выявілі міласэрнасць усім сынам Ізраэля, калі ішлі яны з Егіпта». І выйшлі кінэі з грамады Амалека.