І сталася ў той час, што Амрафэл, цар Сэнаара, і Арыёх, цар Эласара, і Кедар-Лагамэр, цар Элама, і Тадал, цар паганаў,
БЫЦЦЁ 14:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж ён вяртаўся па перамозе над Кедар-Лагамэрам і царамі, якія з ім былі, то цар Садома пераняў яго ў лагчыне Савэ, або Царскай. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшаў валадар Садому насустрач яму, калі ён вяртаўся пасьля пабіцьця Кедарляамэра і валадароў, што з ім былі, у даліну Шавэ, яна [цяпер] даліна Валадарская. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён вяртаўся пасьля паразы Кедарлаамэра і цароў, якія былі зь ім, цар Садомскі выйшаў яму насустрач у даліну Шавэ, што сёньня даліна царская; |
І сталася ў той час, што Амрафэл, цар Сэнаара, і Арыёх, цар Эласара, і Кедар-Лагамэр, цар Элама, і Тадал, цар паганаў,
Даліна ж Сідзім мела многа смаляных ям. І вось жа, цары Садома і Гаморы кінуліся ўцякаць і зваліліся туды; а тыя, хто засталіся, уцяклі ў горы.
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
А Абсалом, калі яшчэ жыў, паставіў сабе магільны камень у даліне царскай; бо казаў ён: «Я не маю сына, які б збярог памяць імя майго». І назваў ён помнік імем сваім, і аж да гэтага дня называецца ён Яд-Абсалом.
Гэты вось Мэльхісэдэх, цар Салема, святар Бога Найвышэйшага, выйшаў насустрач Абрагаму, які вяртаўся пасля разгрому цароў, і дабраславіў яго.
Калі вярнуўся Яфтах у Міцпу, у дом свой, выбегла насустрач яму дачка яго адзіная з тымпанамі і скокамі: бо ён не меў апроч яе дзяцей.
Затым, калі вярталіся ваяры, калі вяртаўся Давід, ударыўшы філістынца, выйшлі жанчыны з песнямі і танцамі насустрач цару Саўлу, з тымпанамі, і песнямі радаснымі, і з трашчоткамі.