Па нараджэнні Тэраха Нахор пражыў яшчэ сто дзевятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
БЫЦЦЁ 11:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тэрах пражыў семдзесят гадоў, і нарадзіліся яму Абрам, Нахор і Аран. Біблія (пераклад А.Бокуна) І жыў Тэрах семдзясят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тара жыў семдзесят гадоў і спарадзіў Абрама; Нахора і Арана. |
Па нараджэнні Тэраха Нахор пражыў яшчэ сто дзевятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
і так прамовіў Ешуа да ўсяго народа: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку: Тэрах, бацька Абрагама і Нахора, і служылі іншым багам.