АСІІ 5:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А я — быццам моль для Эфраіма, ды быццам гнілізна для дому Юды. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я [буду] як моль для Эфраіма, і як гніль для дому Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І буду як моль Яфрэму і як чарвяк дому Юдаваму. |
Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.
З гэтай прычыны, як язык вогненны з’ядае салому і сена знішчаецца полымем, так корань іх будзе, быццам гніль, і квецень іх падымецца, як плясніна, бо адкінулі яны закон Госпада Магуццяў і словы Святога Ізраэлева зняважылі.
Вось жа, Госпад Бог — Успаможца мой, ці ёсць такі, хто б асудзіў мяне? Усе, вось, яны сатруцца, быццам адзенне, моль сточыць іх.
Бо, як вопратку, так іх з’есць чарвяк, і, як воўну, так зжарэ іх моль, справядлівасць жа Мая будзе вечная ды збаўленне Маё — з пакалення ў пакаленне».
І падрыхтаваў Бог чарвяка, калі назаўтра ўзышла зараніца, той падгрыз куст, і ён ссох.