АСІІ 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго, вось, загараджу дарогу тваю цернямі і мурам яе загараджу так, што сваіх сцежак не знойдзе; Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое вось Я загараджу дарогу яе цернямі і абгараджу яе плотам і яна ня знойдзе сьцежак сваіх, |
А народ Мой забыўся пра Мяне, для марнасці палячы кадзіла ды спатыкаючыся на дарогах сваіх, на даўнейшых шляхах, каб блукаць па сцежках, па дарозе невыхаджанай,
Ды будуць знішчаны ўзвышшы бязбожнасці — грэх Ізраэля; церні і асот вырасце на ахвярніках іх, а яны будуць казаць гарам: «Прыкрыйце нас!», а ўзгоркам: «Падзіце на нас!»
Вось жа, выйшлі яны дзеля спусташэння; Егіпет іх збярэ, Мемфіс іх пахавае: іх каштоўнае срэбра крапіва возьме ў спадчыну, а церні — іх палаткі.
Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль,
І каб з-за велічы аб’яў я не выносіўся, дадзены мне джала для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.