АМОСА 8:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той дзень памлеюць ад смагі прыгожыя дзяўчаты і юнакі. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень будуць млець прыгожыя дзяўчаты і хлопцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень раставаць будуць ад смагі прыгожыя дзяўчаты і хлопцы, |
Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Сыдзі са славы сваёй і сядзі ў смазе, жыхарка, дачка Дыбона, бо прыйшоў да цябе нішчыцель Мааба, і ён руйнуе цвярдыні твае.
«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.
Селі моўчкі на зямлі старэйшыя дочкі Сіёна, попелам пасыпалі галовы свае, адзеліся ў зрэбніцы, пахілілі галовы свае да зямлі дзяўчаты ерузалімскія.
Ляжалі на зямлі звонку юнак і старац, мае дзяўчаты і мае юнакі палі ад меча; забіў Ты іх у дзень Свайго гневу, знішчыў іх і не пашкадаваў.
Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.
бо маці іх чужаложыла; ганебна паводзіла сябе, якая іх пачала; бо казала: «Пайду за сваімі палюбоўнікамі, якія даюць мне хлеб і воды мае, воўну маю і лён мой, аліву маю і напітак мой».
Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.
На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам з дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам”.