І нават тады, калі зрабілі сабе цяля літое, і гаварылі: “Гэта бог твой, які вывеў цябе з Егіпта”, і дапусціліся вялікіх блюзненняў,
АМОСА 5:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не складалі вы Мне ахвяр крывавых і ахвяр з ежы на працягу сарака гадоў у пустыні, доме Ізраэля? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці прыносілі вы Мне ахвяры [крывавыя] і ахвяры хлебныя ў пустыні сорак гадоў, доме Ізраіля? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці прыносілі вы Мне ахвяры і хлебныя дарункі ў пустыні ў ходзе сарака гадоў, дом Ізраілеў? |
І нават тады, калі зрабілі сабе цяля літое, і гаварылі: “Гэта бог твой, які вывеў цябе з Егіпта”, і дапусціліся вялікіх блюзненняў,
Сорак гадоў карміў Ты іх у пустыні, і ні ў чым не мелі яны патрэбы; адзенне іх не нішчэла, ды ногі іх не пухлі.
бо адкінулі яны законы Мае, і не спаўнялі прыказанняў Маіх, і суботы Мае апаганілі, бо ішло за ідаламі сваімі сэрца іх.
за тое, што законы Мае не спаўнялі, і пагардзілі Маімі прыказаннямі, і суботы Мае апаганілі, і на ідалаў бацькоў сваіх яны падымалі вочы.
І ўзбунтаваліся яны, і не захацелі Мяне слухаць; не адкінуў ніхто агіднасці з вачэй сваіх, і не пакінулі ідалаў егіпецкіх. І вырашыў Я выліць гнеў Свой на іх ды спагнаць абурэнне Сваё на іх у зямлі Егіпта.
Ужо не будуць складаць ахвяр сваіх дэманам, з якімі распуснічалі: гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленняў іх”.
«Скажы ўсяму народу зямлі і святарам, кажучы: “Калі гэтыя семдзесят гадоў посцілі вы і плакалі ў пятым і сёмым месяцы — ці вы сапраўды дзеля Мяне посцілі?
Дык цяпер бойцеся Госпада і служыце Яму са шчырым сэрцам і найпраўдзіва; выкіньце багоў, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі і ў Егіпце, і служыце Госпаду!