Бо зоркі нябесныя і свяцілы яго не разальюць святла свайго; сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім, і месяц не дасць святла свайго.
АМОСА 5:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не цемра — дзень Госпадаў, ды не святло? Ці ж не цемрадзь без яснасці ў ім? Біблія (пераклад А.Бокуна) Хіба ня ёсьць дзень ГОСПАДА цемрай, а не сьвятлом? Ён — цемрадзь, і няма бляску [сьвятла] ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба дзень Гасподні ня морак, а сьвятло? ён - цемра, і няма ў ім зьзяньня. |
Бо зоркі нябесныя і свяцілы яго не разальюць святла свайго; сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім, і месяц не дасць святла свайго.
І спагляне ўгару, а потым паглядзіць на зямлю: і вось, тут бяда і змрок, туман прыгнятаючы і цемра непраглядная. Аднак не будзе болей туману там, дзе быў прыгнёт.
Як аглядае пастух статак свой у дзень, калі знаходзіцца сярод рассыпаных авечак сваіх, так Я наведаю авечак Маіх ды вызвалю іх з усіх месцаў, у якія былі яны рассыпаны ў дзень хмарны і туманны.
Дзень цемры і змроку, дзень хмарны і мглісты. Як зараніца ранняя над узгоркамі, народ шматлікі і моцны: падобнага да яго не было ад пачатку, і па ім болей не будзе аж да будучых пакаленняў.
Бо блізка дзень Госпадаў супраць усіх народаў! Як ты робіш, так будзе і табе, узнагарода твая спадзе на галаву тваю!
і ў бушуючым патопе Ён знішчыць ворагаў Сваіх, і непрыяцеляў Яго будзе пераследаваць цемра.
Дзень той будзе днём гневу, днём трывогі і прыгнёту, днём спусташэння і разбурэння, днём цемры і змроку, днём хмары і буры,
Тады сказаў валадар паслугачам сваім: “Звяжыце яму рукі і ногі, кіньце яго ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.
А зараз па тузе тых дзён сонца зацемрыцца, і месяц не дасць святла свайго, і нябесныя зоркі падаць будуць, і сілы, што на небе, пахіснуцца.
раз’юшаныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, блукаючыя зоркі, для якіх бясконцасць цемрадзі навек захавана.
І пяты анёл выліў сваю чару на пасад звера; і тады цемрай ахуталася яго валадарства, і кусалі сабе людзі языкі ад болю,