О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
АМОСА 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Леў раве, хто ж не спалохаецца? Калі Госпад Бог прамаўляе, хто ж не будзе праракаваць? Біблія (пераклад А.Бокуна) Леў рыкае, хто ня будзе баяцца? Госпад ГОСПАД прамовіў, хто ня будзе прарочыць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Леў пачаў рыкаць, - хто не здрыганецца? Гасподзь Бог сказаў, хто ня будзе прарочыць? |
О абмалот мой і сыны току майго! Што пачуў я ад Госпада Магуццяў, Бога Ізраэля, гэта вам паведаміў!
Бо вось што кажа Госпад да мяне: «Падобна як леў або львянятка мурчыць над сваёй здабычай, калі да яго збіраецца мноства пастухоў, ён не напалохаецца іх крыкаў, ані спужаецца іх мноства, так Госпад Магуццяў сыдзе да бою на гары Сіён і на яе ўзгорку.
І сказаў я: “Не буду Яго ўзгадваць і не буду болей гаварыць у імя Яго!” Але тады ўзняўся ў сэрцы маім як бы агонь пякучы, замкнуты ў касцях маіх, дык я змучыўся і не мог вынесці яго.
І сказаў Ярэмія ўсім князям і ўсяму народу, кажучы: «Госпад паслаў мяне, каб праракаваў я наконт гэтага дому ды наконт гэтага горада ўсімі тымі словамі, якія вы пачулі.
У той дзень Я зраблю, што вырасце рог дому Ізраэля, і табе дазволю, каб сярод іх адчыніў ты вусны, і хай ведаюць, што Я — Госпад».
І сказаў ён: «Госпад грыміць з Сіёна і з Ерузаліма падае голас Свой; і бядуюць лугі пастухоў, і вяршыня Кармэля стогне.
Ці ж зарычыць леў у лесе перш, чым атрымае здабычу? Ці ж падасць свой голас ільвянятка з свайго лежышча перш, чым нешта зловіць?
І, калі я абвяшчаю Евангелле, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. І гора мне, калі я не абвяшчаю добрую вестку.
І адзін са старэйшынаў сказаў мне: «Не плач, вось Леў з пакалення Юды, корань Давідаў перамог, каб разгарнуць кнігу і сем яе пячатак».