Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 8:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ён адабраў каля пяці тысяч чалавек, і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гэтага горада.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І [Егошуа] выбраў каля пяці тысячаў чалавек. і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гораду.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і паставіў табар з паўночнага боку Гая, а паміж ім і Гаем была даліна; потым узяў ён каля тысяч чалавек і пасадзіў іх у засадзе паміж Вэтылем і Гаем, з заходняга боку горада.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 8:12
7 Крыжаваныя спасылкі  

І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.


І даў імя месцу гэтаму Бэтэль, а раней горад называўся Луз.


І, калі ўсе ваяры пайшлі з ім і наблізіліся да горада, яны затрымаліся на паўночным баку горада, а пасярэдзіне, паміж горадам і імі, была даліна.


І народ паставіў усе лагеры, што былі, на поўначы ад горада, і апошнюю дружыну — у заходняй частцы ад горада. Так прыйшоў Ешуа ў тую ноч і затрымаўся на сярэдзіне даліны.


Сям’я Язэпа таксама пайшла ў Бэтэль, і Госпад быў з імі.


І калі пайшоў Саўл да горада Амалека, зрабіў ён засаду на бурнай рэчцы,