і пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; а вада была, быццам мур, з правага і з левага іх боку.
ІСУСА 4:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) навучыце іх і скажыце: “Па сухім рэчышчы перайшоў Ізраэль гэтую раку Ярдан”, Біблія (пераклад А.Бокуна) скажыце сынам вашым: “Па сухім дне перайшоў Ізраіль гэтую раку Ярдан, Біблія (пераклад В. Сёмухі) скажэце сынам вашым: «Ізраіль перайшоў празь Ярдан гэты па сухім»; |
і пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; а вада была, быццам мур, з правага і з левага іх боку.
А сыны Ізраэля па сухім перайшлі праз сярэдзіну мора; і воды былі для іх, як мур, з правага і з левага боку.
Бо ўвайшлі коні фараона ў мора з калясніцамі і коннікамі яго, і ўзвёў на іх Госпад воды марскія; а сыны Ізраэля прайшлі па сухім дне праз сярэдзіну мора».
Ці ж не ты высушыла мора, ваду страшэннага бяздоння, зрабіла дарогу з дна марскога, каб прайшлі вызваленыя?
вада, што цякла зверху, затрымалася на адным месцы накшталт сцяны на вялікай адлегласці ад горада Адамы, які побач з Сартанам; а тая, што цякла ніжэй у мора Арабы, гэта значыць у мора Салёнае, сыходзіла, аж пакуль зусім не знікла.
А народ пераходзіў каля Ерыхона, і святары, якія неслі каўчэг запавету Госпада, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдана цвёрдаю нагою, аж пакуль увесь Ізраэль пераходзіў праз Ярдан па сухім рэчышчы.
І сказаў сынам Ізраэля: «Калі спытаюцца сыны вашы ў будучым у бацькоў сваіх і скажуць ім: “Што азначаюць гэтыя камяні?” —
І шосты анёл выліў чару сваю на раку вялікую, што завецца Еўфрат; і высахла яе вада, каб гэтым была падрыхтавана дарога царам з усходу.