Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
ІСУСА 24:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паўстаў жа Балак, сын Сэфора, цар Мааба, і ваяваў супраць Ізраэля; і ён паслаў і паклікаў Балаама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паўстаў Балак, сын Цыпора, валадар Мааву, і ваяваў супраць Ізраіля. Ён паслаў і паклікаў Білеама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўстаў Валак, сын Сэпфораў, цар Маавіцкі, і пайшоў вайною на Ізраіля, паслаў і паклікаў Валаама, сына Вэоравага, каб ён пракляў вас; |
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
і паслалі пасланцоў да цара Эдома, кажучы: “Дазволь, каб прайшоў я праз тваю зямлю”. Не пажадаў ён згадзіцца на яго просьбы. Паслаў таксама і да цара Мааба, але і ён не захацеў дазволіць пераход. Дык заставаўся Ізраэль у Кадэсе.
Ці ты лепшы за Балака, сына Сэфора, цара Мааба? Ці ж сварыўся ён з Ізраэлем і ці ваяваў супраць яго?