ІСУСА 21:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выпала жэрабя для родаў Кагата: і атрымалі сыны Аарона святара, ад пакалення Юды, і Сімяона, і Бэньяміна трынаццаць гарадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выпала жэрабя для сем'яў Кегата, і атрымалі сыны Аарона сьвятара, лявіты, ад пакаленьняў Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў; |
А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем.
А Амрам узяў за жонку Ёхабэд, цётку сваю, якая нарадзіла яму Аарона і Майсея; гадоў жыцця Амрама было сто трыццаць сем.
І сыны Ізраэля далі левітам са сваёй уласнасці, па загадзе Госпада, гарады тыя з іх наваколлямі.
І астатнія сыны Кагата атрымалі ад пакаленняў Эфраіма, і Дана, і паловы пакалення Манасы дзесяць гарадоў.
Памёр таксама Элеязэр, сын Аарона; і пахавалі яго на пагорку Пінхаса, сына яго, які дадзены быў яму на гары Эфраім.