І вось, па трох месяцах паведамілі Юду: «Твая нявестка Тамар аддалася распусце і зацяжарала з распусты». І сказаў Юда: «Прывядзіце яе, каб была спалена».
ІСУСА 2:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цар Ерыхонскі паслаў да Рахаб, загадваючы: «Выведзі людзей, якія прыбылі да цябе і ўвайшлі ў твой дом, бо яны выведчыкі і прыбылі выведаць усю зямлю». Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Ерыхонскі паслаў да Рахаў людзей, загадваючы: «Вывядзі тых людзей, якія прыйшлі да цябе і ўвайшлі ў дом твой. Яны — выведчыкі і прыйшлі выведаць усю гэтую зямлю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Ерыхонскі паслаў сказаць Рааве: выдай людзей, якія прыйшлі да цябе, якія ўвайшлі ў твой дом, бо яны прыйшлі выведаць усю зямлю. |
І вось, па трох месяцах паведамілі Юду: «Твая нявестка Тамар аддалася распусце і зацяжарала з распусты». І сказаў Юда: «Прывядзіце яе, каб была спалена».
дык кіраўнікі сыноў Амона сказалі Ханону, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанавання бацькі твайго Давід прыслаў суцяшальнікаў да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць і выведаць горад і зруйнаваць яго, паслаў Давід паслугачоў сваіх да цябе?»
І, калі прыбылі паслугачы Абсалома ў дом да жанчыны, яны спыталіся ў яе: «Дзе Ахімаас і Ёнатан?» І адказала ім жанчына: «Пайшлі адсюль да вады». І тыя, якія шукалі іх, калі не знайшлі, вярнуліся ў Ерузалім.
князі аманіцян сказалі Ханону: «Ты, можа, думаеш, што Давід з павагі да бацькі твайго прыслаў пасланнікаў суцешыць цябе; і не заўважаеш, што для распазнавання, і разведвання, і спусташэння зямлі тваёй прыбылі паслугачы яго да цябе».
«Выведзі блюзнерцу за лагер, і ўсе, якія яго чулі, пакладуць рукі свае на яго галаву, і ўвесь сход укамянуе яго.
Тым часам Пілат выйшаў зноў вонкі і кажа ім: «Вось жа, выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што я ў Ім не знаходжу ніякай віны».
Калі яго схапіў, укінуў у вязніцу, даручыўшы, каб чатыры варты па чацвёра жаўнераў пільнавалі яго, жадаючы па свяце Пасхі вывесці яго народу.
У ноч, пасля якой Ірад меўся вывесці яго, Пётра, скаваны падвоеным ланцугом, спаў між двумя воінамі, і вартаўнікі перад брамай пільнавалі астрог.
І зрабілі так, і прывялі да яго пяцярых цароў з пячоры: цара Ерузаліма, цара Геброна, цара Ярмута, цара Лахіса і цара Эглона.
І данеслі аб гэтым цару Ерыхонскаму, і сказалі: «Вось, людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраэля, каб выведаць зямлю».
А жанчына ўзяла і схавала мужчын, і сказала: «Прызнаюся, прыбылі да мяне тыя людзі, але я не ведала, адкуль яны;
І Сісара папрасіў яе: «Пастой каля ўваходу ў палатку, і, калі хто прыйдзе і будзе пытацца ў цябе: “Ці ёсць тут хто?” — ты адкажы: “Нікога няма”».