ІСАІ 23:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзівіцеся, жыхары вострава, купцы з Сідона, якія, перапраўляючыся праз мора, запоўнілі цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Замаўчыце, жыхары ўзьбярэжжа, купцы Сідонскія, якія падарожнічалі па моры і напоўнілі цябе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Замоўкніце, насельнікі вострава, які напаўнялі купцы Сідонскія, што плаваюць морам. |
«Хай маўчаць астравы перада Мною, няхай народы адновяць сілы; хай прыходзяць і тады гавораць, паспяшым разам да суда!»
Сядзь моўчкі і ўвайдзі ў цемру, дачка халдэйская! Бо не назавуць цябе больш валадаркай царстваў.
«Сын чалавечы, скажы валадару Тыра: гэта кажа Госпад Бог: “Таму што сэрца тваё стала пыхлівым і ты сказаў: “Я — Бог, і я сяджу на Божым пасадзе ў сэрцы мораў!”, хаця ты толькі чалавек, і не бог, хоць розум свой хацеў мець роўным Божаму розуму.