А ўсе іншыя дзеянні Асы, і ўся мужнасць яго і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі;
ІСАІ 10:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пераходзіць брод хутка: у Габе мы пераначуем, дрыжыць Рама, Габа Саўлава ўцякае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пераходзяць яны вандол, у Геве начуюць. Дрыжыць Рама, Гіва Саўлава ўцякае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праходзяць цясьніны; у Геве начлег іхні; Рама трасецца; Саўлава Гіва разьбеглася. |
А ўсе іншыя дзеянні Асы, і ўся мужнасць яго і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі;
Гэта кажа Госпад: «Чуецца ў Раме голас ляманту, плач і галашэнне Ракелі, якая аплаквае сыноў сваіх і не хоча супакоіцца дзеля іх, бо няма іх».
Ад дзён Габы грашыць Ізраэль; там ператрывалі. Не ахопіць іх у Габе вайна супраць сыноў злачыннасці?
Грайце ў рог у Габе і на трубе — у Раме, гаманіце ў Бэт-Авэне — напалохайце Бэньяміна.
Цяжка зграшылі яны, як у дні Габы; Ён жа ўспомніць іх ліхоту ды караць будзе за іх грахі.
Але і Саўл пайшоў у дом свой у Габе; і праводзілі яго мужныя ваяры, да сэрцаў якіх дакрануўся Бог.
І прыбылі пасланцы ў Габу, горад Саўла, і сказалі прамову перад усім народам; і залямантаваў увесь народ, і заплакаў.
І Саўл, і сын яго Ёнатан, і народ, які пры іх знаходзіўся, сядзелі ў Габе Бэньяміна. А філістынцы размяшчаліся ў Міхмасе.
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.
Саўл тады сядзеў каля мяжы Габы пад дрэвам граната, што было ў Магроне, а пры ім быў народ, каля шасцісот чалавек.
А паміж узвышшамі, якія хацеў прайсці Ёнатан, каб дабрацца да варты філістынцаў, тут і там, на адным і другім баку былі грабяні скал, адна называлася Басэс, а другая — Сэнэ;
адна скала ўзнімалася на поўначы насупраць Міхмаса, а другая — на поўдні насупраць Габы.
І вяртаўся ў Раму, бо там быў яго дом, і там ён судзіў Ізраэль. Пабудаваў там таксама ахвярнік Госпаду.