Калі пачуў гэта цар Эзэкія, раздзёр шаты свае, і апрануўся ў зрэбніцу, і пайшоў у дом Госпада.
ЁНЫ 3:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паверылі нініўцы Богу, і абвясцілі пост, і апрануліся ў зрэбніцы, ад найбольшага да найменшага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паверылі Нініўцы Богу, і абвясьцілі пост, і апрануліся ў зрэбніцу ад найбольшага з іх аж да найменшага з іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паверылі Нінэвіцяне Богу: і абвясьцілі пост і апрануліся ў вярэты, ад вялікага зь іх да малога. |
Калі пачуў гэта цар Эзэкія, раздзёр шаты свае, і апрануўся ў зрэбніцу, і пайшоў у дом Госпада.
Язафат жа, праняты страхам, усяго сябе звярнуў запытацца ў Госпада ды аб’явіў усёй Юдэі пост.
І там, каля ракі Агавы, абвясціў я пост, каб упакорыліся мы перад Богам нашым і папрасілі ў Яго шчаслівую дарогу нам, і дзецям нашым, і ўсёй уласнасці нашай.
Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што здарылася, раздзёр адзенне сваё, апрануўся ў зрэбніцу, пасыпаючы попелам галаву. Ды на плошчы ў цэнтры горада галасіў моцна ды горка плакаў,
І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».
А ў пятым годзе Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, у дзевятым месяцы аб’явілі пост перад Госпадам для ўсяго народа ерузалімскага ды ўсяго мноства народа, які сцякаўся з гарадоў юдэйскіх у Ерузалім.
І прыступілі ўсе кіраўнікі войскаў, гэта значыць Ёханан, сын Карэя, і Езанія, сын Асаі, ды ўвесь народ, ад малога да вялікага,
І паклікаў ён Ёханана, сына Карэя, і ўсіх кіраўнікоў войска, якія былі з ім, а таксама ўвесь народ, ад малога да вялікага,
і я звярнуў твар мой да Госпада, Бога майго, каб я прасіў і маліўся ў пастах, зрэбніцы ды попеле.
Прызначце пост святы, склічце сход, збярыце старэйшых, усіх жыхароў зямлі ў дом Госпада, Бога вашага, і ўсклікайце да Госпада:
І загадаў абвясціць і сказаць у Нініве ад імя цара і магнатаў яго: «Людзі і жывёла, быдла і статак хай не ядуць нічога, і не выпускаюцца на пашу, і не п’юць вады.
Мужы з Нінівы паўстануць перад судом разам з родам гэтым ды асудзяць яго, бо яны навярнуліся згодна пропаведзі Ёны; а вось, тут большы за Ёну!
Мужы з Нінівы стануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны на заклік Ёны навярнуліся, а вось, тут большы за Ёну.
прыслухоўваліся да яго ўсе ад найменшага да найбольшага, кажучы: «Ён – моц Божая вялікая».
Праз веру атрымаў Ной аб’яўленне аб тым, што яшчэ было нябачным, і богабаязна пабудаваў каўчэг на выратаванне сям’і сваёй. Праз яе асудзіў ён свет і стаўся спадкаемцам справядлівасці праз веру.
І Я дам уладу Маім двум сведкам, і будуць яны прарочыць тысяча дзвесце шэсцьдзесят дзён, адзетыя ў зрэбніцу».