Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
ЁВА 29:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі малаком я мыў ногі свае і скала выдавала для мяне ручаі алею. Біблія (пераклад А.Бокуна) калі сьцежкі мае купаліся ў масьле, і са скалы ручаём сьцякаў алей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі шляхі мае абмываліся малаком і скала крынічыла мне ручаі алею! |
Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
І ўбраная была ты ў золата і срэбра, і апранутая ў вісон і ядваб і ў рознакаляровыя шаты. Ела ты найчысцейшую муку, і мёд, і алей, і зрабілася вельмі прыгожай, і дасягнула годнасці царскай.
Пра Асэра вось што сказаў: «Дабраславёны Асэр між сынамі! Ён будзе падабацца братам сваім і будзе мачыць у алеі нагу сваю.