А на чацвёрты дзень сабраліся ў Лагчыне Бараха; таму што там дабраславілі Госпада, называюць тое месца Лагчынай Дабраславення па сённяшні дзень.
ЁІЛЯ 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я збяру ўсе народы і завяду іх у даліну Язафата, і там учыню суд над імі за народ Мой і за спадчыну Маю, ізраэльцаў, якіх яны раскідалі паміж народамі, а зямлю Маю падзялілі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у Даліну Язафата, і буду з імі судзіцца там за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, які яны расьцярушылі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зьбяру ўсе народы і прывяду іх у даліну Ёсафата і там учыню над імі суд за народ Мой і за спадчыну Маю, Ізраіля, якую яны расьсеялі паміж народамі, і зямлю Маю падзялілі. |
А на чацвёрты дзень сабраліся ў Лагчыне Бараха; таму што там дабраславілі Госпада, называюць тое месца Лагчынай Дабраславення па сённяшні дзень.
бо агнём Госпад судзіць будзе і мечам Сваім кожнае цела, і шмат будзе забітых Госпадам.
Я, вось, ведаючы дзейнасць іх і намеры іх, прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць і ўбачаць славу Маю.
Вось што кажа Госпад супраць усіх маіх ліхіх суседзяў, якія чапляюцца да спадчыны, якую Ён прызначыў народу Свайму, Ізраэлю: «Вось жа, вырву Я іх з зямлі іх і дом Юды вырву з асяроддзя іх.
Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ў Госпада — суд з народамі; ідзе Ён на суд з кожным целам; бязбожнікаў аддае мечу”, — кажа Госпад.
Адносна сыноў Амона. Гэта кажа Госпад: «Ці ж Ізраэль не мае сыноў? Або ці ж не мае ён спадкаемцы? Дык чаму Мільком узяў спадчыну Гада і яго народ жыве ў гарадах іх?
Ізраэль — заблуканая авечка, ільвы палявалі на яе. Першы еў яе цар асірыйцаў, а апошні, Набукаданосар, цар Бабілона, паламаў ёй косці.
Гэта кажа Госпад Бог: “Дзеля таго, што Мааб і Сэір казалі: “Вось жа, дом Юды — такі самы, як усе іншыя народы,” —
Блукалі статкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсёй паверхні зямлі разбегліся статкі Мае; і ніхто пра іх не пытаўся, ніхто іх не шукаў”.
За тое, што ты сказаў: “Абодва народы і абедзве зямлі будуць мае, і я вазьму іх ва ўласнасць”, — хоць там быў Госпад,
А ты, сын чалавечы, праракуй пра горы Ізраэля і кажы: “Горы Ізраэля, слухайце слова Госпада.
дзеля таго гэта кажа Госпад Бог: “У агні абурэння Майго гаварыў Я супраць астатніх народаў і супраць усёй Ідумеі, якія дзялілі Маю зямлю сабе ў спадчыну з радасцю, і ад усяго сэрца, і з ліхой душою, каб пашы яе былі ім на здабычу”.
І буду судзіць яго пошасцю, і крывёй, і праліўным дажджом, і градам, як камяні; агонь і маланку спашлю на яго, і на яго войска, і на многія народы, якія з ім,
І станецца, што ў той дзень Я вызначу Гогу слаўнае месца — магілу ў Ізраэлі, даліну Абарым на ўсход ад Мора, якая перапыняе дарогу для тых, хто праходзіць міма, і там пахаваюць яны Гога і ўсё яго войска, і назавуць яе далінаю Войска Гога.
Хай паўстануць народы і сыдуць у даліну Язафата, там бо сяду Я, каб судзіць усе сумежныя народы.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Эдома і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што ён пераследаваў брата свайго мечам, і парушыў пачуццё міласэрнасці, і безупынна трываў у гневе сваім, і гнеў свой захаваў да канца.
Але яны не ведаюць намераў Госпада і не разумеюць пастановы Яго, што сабраў Ён іх, як снапы на таку.
“Таму чакай Мяне, — кажа Госпад, — у дзень, калі паўстану як сведка; бо вырашыў Я сабраць усе народы і склікаць царствы, каб выліць на іх лютасць Маю, увесь гнеў абурэння Свайго, бо агнём руплівасці Маёй будзе спалена ўся зямля.
І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».
Гэта ўсё духі дэманаў, якія робяць знакі і падступаюць да валадароў зямлі і ўсяго свету, каб сабраць іх на бой у дзень вялікі Усемагутнага Бога.
бо яны пралівалі кроў святых і прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны».
і выйдзе ўводзіць у зман народы, якія на чатырох канцах зямлі, Гога і Магога, і збіраць іх на бой, а лік іх, як пяску марскога.