1 КАРЫНФЯНАЎ 1:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб было, як напісана: «хто хваліцца, хваліся Госпадам». Біблія (пераклад А.Бокуна) каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб было, як напісана: «Хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца». |
і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш, зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю.
Ты будзеш веяць іх, і вецер разьнясе іх, і віхура разьвее іх; а ты зарадуешся ў Госпадзе, будзеш хваліцца Сьвятым Ізраілевым.
І будзеш бажыцца: жывы Гасподзь! у ісьціне, судзе і праўдзе; і народы будуць Ім дабраслаўляцца і Ім хваліцца.
Гэта, браты, прыклаў я да сябе і да Апалоса дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не мудраваць звыш таго, што напісана, і не выстаўліся адзін перад адным.
бо абразаньне - мы, калі служым Богу духам і хвалімся Хрыстом Ісусам, і не на плоць спадзяёмся;