ЯНА 10:40 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пайшоў зноў за Ярдан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пайшоў ізноў за Ярдан, у тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшоў зноў за Ярдан, у месца, дзе раней хрысціў Ян, ды там застаўся. |
Таму Ісус ужо больш не хадзіў адкрыта паміж Юдэяў, а пайшоў адтуль у краіну паблізу пустыні, у горад, што называўся Ефраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Равьві! Той, Які быў з табою пры Ярдане, і пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць і ўсе ідуць да Яго.
Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілеі, бо па Юдэі хадзіць не хацеў, таму што Юдэі намышлялі забіць Яго.