І пасылалі ім стравы ад яго, і доля Веньяміна была ў пяць разоў большая за долю кожнага зь іх. І пілі, і даволі пілі яны зь ім.
ЭСТЭР 1:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) На сёмы дзень, калі разьвесялілася сэрца ў цара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізту, Харбону і Авагту, Зэтару і Каркасу - сямі еўнухам, якія служылі перад абліччам цара Артаксэркса, Біблія (пераклад А.Бокуна) У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харбоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, на сёмы дзень, калі цар развесяліўся піццём віна, загадаў Маўману, і Базату, і Гарбону, і Багату, і Абгату, і Зэтару, і Хархасу — сямі еўнухам, якія цару Артаксэрксу паслугавалі, |
І пасылалі ім стравы ад яго, і доля Веньяміна была ў пяць разоў большая за долю кожнага зь іх. І пілі, і даволі пілі яны зь ім.
А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я сказаў вам: «беце Амнона», тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя.
А царыца Астынь таксама зладзіла гасьціну жанчынам у царскім доме цара Артаксэркса.
Ганцы выправіліся хутка з царскім загадам. Абвешчаны быў указ і ў Сузах, сталічным горадзе; і цар і Аман сядзелі і пілі, а горад Сузы быў у трывозе.
І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім.
Гасьціны спраўляюць для асалоды, і віно зьвесяляе жыцьцё; а за ўсё адказвае срэбра.
І калі разьвесялілася сэрца іхняе, сказалі: пакліяце Самсона, хай ён пацешыць нас. І паклікалі Самсона з дома вязьняў, і ён забаўляў іх, і паставілі яго паміж слупамі.
Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё.
Ваоз наеўся і напіўся, і разьвесяліў сэрца сваё, і пайшоў і лёг спаць пад сьціртаю. І яна прыйшла ціхенька, адкрыла каля ног ягоных і легла.