РУТ 3:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)7 Ваоз наеўся і напіўся, і разьвесяліў сэрца сваё, і пайшоў і лёг спаць пад сьціртаю. І яна прыйшла ціхенька, адкрыла каля ног ягоных і легла. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)7 І паеў Боаз, і выпіў, і стала добра сэрцу ягонаму, і пайшоў, каб легчы на канцы снапоў. І прыйшла [Рут] паціху, і адкрыла ногі ягоныя, і легла. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 І калі Баоз наеўся, і напіўся, і стаў весялейшым, і пайшоў спаць у крайняй частцы пры мностве снапоў ячменю, Рут падышла ціха і, адкрыўшы плашч ля ног яго, лягла. Глядзіце раздзел |
І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой.