Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 3:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Бо кожны чалавек, які есць і п’е і бачыць дабро ад працы сваёй, — гэта дар Божы.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 3:13
14 Крыжаваныя спасылкі  

шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.


плацяць мне злом за дабро, сіроцтвам душы маёй.


Няма чалавеку ўлады над тою даброцьцю, каб есьці і піць і каб душа мела радасьць ад працы ягонай. Я ўбачыў: і гэта - з рук Божых.


Намысьліў я ў сэрцы маім падбадзёрваць віном маё цела і, тым часам як сэрца маё кіравацьмецца мудрасьцю, ня цурацца і дурасьці, пакуль не пабачу, што добра сынам чалавечым, што маюць яны рабіць пад небам за кароткія дні свайго веку.


Бог дае чалавеку багацьце, і маёмасьць, і славу, і душы ягонай ніякай нястачы няма ані ў чым, чаго зажадае; ды ня даў яму Бог карыстацца з таго, а чужы чалавек спажывае: гэта - марнасьць і ліхая нядоля!


І ўславіў я радасьць; бо няма лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць і радавацца; гэта ідзе зь ім у працы ў дні жыцьця яго, якія даў яму Бог пад сонцам.


Дык вось, ідзі, з радасьцю еж твой хлеб, у радасьці сэрца пі віно тваё, калі будзе на справы твае добрая Божая воля.


і ежце там прад Госпадам, Богам вашым, і радуйцеся вы і сем'і вашыя з усяго, што рабілася рукамі вашымі, чым дабраславіў цябе Гасподзь, Бог твой.


і радуйся за ўсе даброты, якія Гасподзь, Бог твой, даў табе і дому твайму, ты і лявіт і прыхадзень, які будзе ў цябе.