дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня.
СУДЗЬДЗЯЎ 1:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Веньяміна ў Ерусаліме да сёньня. Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Бэн’яміна ня выгналі з Ерусаліму жыхароў ягоных, Евусэяў; і жывуць Евусэі па сёньняшні дзень разам з сынамі Бэн’яміна ў Ерусаліме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Бэньяміна не выгналі з Ерузаліма жыхароў яго, евусеяў; і яны жывуць па сённяшні дзень разам з сынамі Бэньяміна. |
дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня.
І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль да Ерусаліма, гэта значыць, да Евуса. А там былі Евусэі, жыхары той зямлі.
дзяцей іхніх, пазасталых пасьля іх на зямлі, якіх ня зьнішчылі сыны Ізраілевыя, - зрабіў Саламон аброчнымі да сёньня.
А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.
І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай.
І ваявалі сыны Юдавыя супроць Ерусаліма і ўзялі яго, і пабілі яго мечам і горад аддалі агню.