ПСАЛТЫР 76:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой: Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь. |
Госпадзе Божа Ізраілеў! праведны Ты. Бо мы ацалелі да гэтага дня; і вось мы ў беззаконьнях нашых перад абліччам Тваім, хоць пасьля гэтага не належала б нам стаяць перад абліччам Тваім.
Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца.
Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі: пяю Госпаду, бо Ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора.
Калясьніцы фараонавыя і войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выбраныя ваеначальнікі Ягоныя патанулі ў Чэрмным моры.
Перад абурэньнем Яго хто ўстоіць? І хто сьцерпіць полымя гневу Яго? Гнеў Яго разьліваецца як агонь; скалы распадаюцца перад Ім.
І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, але ж душы забіць ня могуць; а бойцеся болей Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у геене.
і гаварыў ён гучным голасам: пабойцеся Бога і ўзьнясеце Яму славу, бо настала гадзіна суду Ягонаму; і пакланецеся Стваральніку неба і зямлі, і мора і крыніц водаў.
Хто не ўбаіцца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Твайго? Бо Ты адзін сьвяты. Усе народы прыйдуць і схіляцца прад Табою, бо адкрыліся суды Твае.