ПСАЛТЫР 64:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты чуеш малітву; да Цябе ўсё жывое прыходзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Захавай мяне ад зборышча ліхадзеяў, ад мноства тых, што чыняць несправядлівасць. |
З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.
Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
Ніякая зброя, зробленая на цябе, ня дасьць посьпеху; і кожны язык, які будзе спаборнічаць з табою на судзе, - ты зьвінаваціш. Гэта спадчына рабоў Госпада, апраўданьне іх ад Мяне, кажа Гасподзь.
Як лук, напінаюць язык свой дзеля ілжы, мацуюцца на зямлі няпраўдаю; бо пераходзяць ад аднаго ліха да другога, і Мяне ня ведаюць, кажа Гасподзь.