ПСАЛТЫР 55:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Богу я ўслаўлю слова Ягонае, у Госпадзе ўслаўлю слова Ягонае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго; |
Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
Павуціньне іхняе на вопратку няпрыдатнае, і яны не накрыюцца сваім творам; учынкі іхнія - учынкі няправедныя, і насільле ў руках у іх.
Ногі іхнія бягуць ад ліха, і яны сьпяшаюцца праліваць нявінную кроў; думкі іхнія - думкі бязбожныя; спусташэньне і пагібель на сьцежках іхніх.