У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек,
НЭЭМІІ 2:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім было даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Санвалат Харанянін і Товія, слуга Аманянін, і ім было вельмі прыкра, што прыйшоў чалавек, каб шукаць дабра для сыноў Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пачулі гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, ды засумавалі яны вялікім смуткам, што прыбыў чалавек, які турбуецца пра сыноў Ізраэля. |
У той дзень чытана было з кнігі Майсеевай уголас народу і знойдзена напісанае ў ёй: Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольства Божае вавек,
І з сыноў Ёяды, сына вялікага сьвятара Эльяшыва, адзін быў зяцем Санавалата Хараніта. Я прагнаў яго ад сябе.
А найперш сьвятар Эльяшыў, прыстаўлены да пакояў пры доме Бога нашага, блізкі сваяк Товіі,
Дачуўшыся пра гэта, Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, і Гешэм Аравіцянін сьмяяліся з нас і з пагардай казалі: што гэта за дзея, якую вы чыніце? Ужо ці ня думаеце вы ўзбунтавацца супроць цара?
Калі пачулі Санавалат і Товія, і Аравіцяне, і Аманіцяне, і Азацяне, што сьцены Ерусалімскія аднаўляюцца, што пашкоды пачалі папраўляцца, дык ім было вельмі прыкра.
Калі дайшло да слыху Санавалата і Товіі і Гешэма Аравіцяніна і астатніх непрыяцеляў нашых, што я пабудаваў сьцяну, і не засталася ў ёй пашкодаў - зрэшты я да таго часу яшчэ ня ставіў дзьвярэй у браме,
Калі пачулі пра гэта ўсе няпрыяцелі нашыя, і ўбачылі гэта ўсе народы, якія вакол нас, тады яны вельмі ўпалі ў вачах сваіх і спазналі, што гэта дзея зроблена Богам нашым.
гэтак сама як і тое, што Мардахэй Юдэй быў другі пасьля цара Артаксэркса і вялікі ў Юдэяў і любімы ў мноства братоў сваіх, бо шукаў дабра народу свайму і гаварыў дзеля дабра ўсяго племя свайго.
Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;
І захапіў Ісмаіл усю рэшту народа, што быў у Масіфе, дачок царовых і ўсю рэшту людзей у Масіфе, якіх Навузардан, начальнік целаахоўцаў, даручыў Гадоліі, сыну Ахікамаваму, і захапіў іх Ісмаіл, сын Натаніі, і выправіўся да сыноў Амонавых.
Ад ляманту Эсэвона да Элеалы і да Яацы яны падымуць голас свой ад Сігора да Аранаіма, да трэцяй Эглы, бо і воды Німрыма высахнуць.
На ўзыходзе ў Лухіт плач і плач падымаецца; і на спуску з Аранаіма непрыяцель чуе лямант пра руйнаваньне.
Калі пачулі гэтыя словы першасьвятар, начальнік варты і астатнія першасьвятары, не разумелі, што б гэта азначала.